Прадпрымальніца з Віцебску: Казалі ўладам, што гэта яны нас штурхаюць на Плошчу

Надзеі на правядзенне антыкрызіснага форуму прадпрымальнікаў 25-га студзеня больш няма. Усе ўладальнікі памяшканняў, куды звярталіся бізнесоўцы, адмаўлялі ў арэндзе, як толькі даведваліся хто і навошта хоча сабрацца ў залі.

Новая, але пакуль папярэдняя дата правядзення форуму – 1 лютага. Паводле лідара прадпрымальніцкага абʼяднання «Перспектыва» Анатоля Шумчанкі, улады хочуць загнаць індывідуальных прадпрымальнікаў на рынкі, каб тыя аплацілі падаткі ды арэнду ўжо з 1 лютага. Самыя гандляры працягваюць праводзіць сходы ў рэгіёнах, патрабуючы перамоваў з чыноўнікамі выканкамаў ды дэпутатамі, якія маўляў, павінны быць на баку людзей, а не на баку дзяржавы. У Віцебску ж прадпрымальнікі прыйшлі пад аблвыканкамам. Адна з такіх – Ярыны Яскевіч.Ірына Яскевіч: Яшчэ ўчора ў Менску – два прадпрымальнікі з Віцебску – і былі на сустрэчы ў Рудога, дарадцы кіраўніка краіны па эканоміцы. І былі засмучаныя тым, што там «ніякіх зваротаў ад прадпрымальнікаў няма». Таму, прыехаўшы дадому, прыйшлі да высновы, што нам трэба прымусіць наш аблвыканкам прадставіць сваё стаўленне наконт гэтай праблемы. Бо мы былі на сустрэчы ў іх яшчэ 6 студзеня, перадалі сваё бачанне ўказу N222, і прасілі давесці дакумент з нашым бачаннем вышэй. Мы хацелі даведацца, як у нашай вобласці ставяцца да праблемы. Ёсць тэрміны адказу на звароту. Навошта не адказваць менавіта месяц, калі там не агаворваецца мінімальны тэрмін? Калі бачыш, што на тваім узроўні не вырашаецца праблема, а яна ёсць, значыць, перадавай че. Сёння атрымалі абяцанне, што нашае патрабаванне з бачаннем нашай вобласці будзе накіраванае ў Савет міністраў. Гэта была адзіная мэта нашага сённяшняга візіту. Мы сказалі: «Хопіць хлусіць, хопіць падаваць неправераныя дадзеныя». Ужо тое, што мы кажам, што ўказ немагчыма выканаць, пацвярджае і момант, што прадпрымальнікі не выходзяць на працу. Лічу, што гэта вельмі важна сёння.

І мы ім (чыноўнікам) у сваіх дакументах казалі: «Вы штурхаеце нас на Плошчу, вы робіце так, што не бачачы нас, прымушаеце выходзіць». Вось мы сёння і выйшлі.

Нас было больш за 500 чалавек. І пакуль 5 чалавек, усе прадпрымальнікі, знаходзіліся ў будынку аблвыканкаму, людзі на марозе нас чакалі. Пачуццё пляча робіць значна, чым гэтыя размовы.«Белсат»: Была інфармацыя, што да перамоваў не дапусцілі прадстаўніка рэспубліканскага абʼяднання прадпрымальнікаў «Перспектыва». Як думаеце, чаму?Ірына Яскевіч: Хіба, пытанне не зусім да аблвыканкаму, хутчэй пытанне ў самога абʼяднання «Перспектыва». Мы ўсе прынялі адзінагалоснае рашэнне аб адмене ўказу N222 і гатовыя ісці да канца. Гатовы гаварыць пра тое, што выйдзем на Плошчу. І калі чалавек прыходзіць, не прывёўшы з сабой нікога, і прэтэндуе на тое, што ён зноў сядзе за стол перамоваў і будзе нам распавядаць, як гэта добра мараторый. Што ўрад працуе над паніжэннем штрафаў. Нам гэта не цікава, мы гэта чулі 20 разоў. У другое: у нас не было перамоваў. Мы перадалі свае патрабаванні і запыталіся, чаму яны не падаюцца вышэй. Мы запатрабавалі дакладную інфармацыю інфармацыю па колькасці прадпрымальнікаў, якія сёння не выйшлі на працу.

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу