Гарачы каментар Прадпрымальніца Ірына Яскевіч: Улады прызналі, што ёсць праблема


Ужо амаль месяц рынкі пустуюць, а індывідуальныя прадпрымальнікі абіваюць парогі выканкамаў.Але ці ёсць надзея на развязанне праблемы, якую стварыў прэзідэнцкі ўказ нумар 222? Чарговыя сходы сёння адбыліся ў Гомлі і Віцебску. Апошні – сабраў каля паўтысячы асобаў.Глядзіце таксама >>> Бунт ІП: улады ідуць на саступкі?Прадстаўнікі дробнага бізнесу з усёй вобласці прыйшлі да будынку віцебскага аблвыканкаму.Яны патрабавалі абмеркаваць прэзідэнцкі ўказ нумар 222, які фактычна прыпыніў працу рынкаў з новага года. Стыхійны сход адбыўся сёння і ў Гомлі на рынку «Прудкоўскі».Гандляры ўжо месяц прыходзяць на спатканні з мясцовымі ўладамі і перадаюць чыноўнікам свае патрабаванні. Аднак, на найвышэйшым узроўні іхны голас да гэтай пары і не пачулі.«На сходзе мы дамовіліся з мясцовымі ўладамі стварыць камісіі, якія будуць займацца праблемамі прадпрымальнікаў. Чыноўнікі (у Менску – заўв. belsat.eu) упэўненыя, што ў нас ёсць неабходныя дакументы, каб працаваць, але ж гэта ня так», – распавяла лідарка віцебскіх прадпрымальнікаў Ірына Яскевіч.Больш у відэаматэрыяле!

Глядзі таксама
Каментары