Прадпрымальнікі: Мы будзем у Менску на Плошчы ў панядзелак!

Сітуацыя з індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў гэтыя снежныя дні робіцца ўсё больш гарачая. Рынкі па ўсёй краіне ўсцяж стаяць збольшага пустыя. Але бізнесоўцы з іх нікуды не зніклі. Яны ладзяць мясцовыя сходы і раяцца, што рабіць далей.Асноўныя пазіцыі дзве. Першая – дачакацца 25 студзеня, калі мае адбыцца чарговы форум прадпрымальнікаў, на якім прысутныя і вырашаць, што рабіць далей.Другая – больш радыкальная: спадзявацца і цягнуць далей няма чаго, трэба ісці на Плошчу! Пры гэтым колькасць прыхільнікаў вулічнага пратэсту з кожным днём робіцца ўсё большая.На думку прадпрымальніцы Ірыны Яскевіч, улады не могуць прызнаць, што закон № 222 невыканальны ў сённяшніх умовах.

«Мы як на вайне. Паўсюль кажуць, што мы ў адпачынках, але гэта не так. Мы спынілі працу, каб паказаць, што мы хочам працаваць. Нам няма куды ехаць. За нашымі спінамі бацькі і дзеці. Мы такія ж грамадзяне як і ўсе. Тым больш за намі вялізныя штрафы. Нас зраўнялі ўжо з юрыдычнымі субʼектамі, не разумеючы, што мы не можам зраўняцца з партыямі, якія закупаюцца вагонамі. Мы будзем у Менску 18 студзеня а 12-ай. Няма чаго чакаць. Улады чакаюць, пакуль прадпрымальнікі зʼедуць».

Больш у відэматэрыяле.belsat.eu

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу