Прачытала Багушэвіча – пачала размаўляць па-беларуску


https://vimeo.com/256814121

Тэатральная менеджарка і перакладчыца Дзіяна Даражок распавяла пра свой шлях да беларускай мовы.

«Людзі па-рознаму рэагуюць на беларускую мову. Калі ты звяртаешся да кагосьці са станоўчаю просьбаю, то рэакцыя адназначна будзе пазітыўная. Я пастаянна размаўляю па-беларуску, а калі суразмоўца не прымае беларускую мову або не разумее, я не імкнуся насаджаць. Я за тое, каб камунікацыя была якаснай, каб мы адзін аднаго разумелі. Я перайду на шмат іншых моваў свету, калі для майго суразмоўцы крытычна важна, каб я не размаўляла па-беларуску», – дзеліцца сваім досведам Дзіяна Даражок.

21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы.

Больш у відэаматэрыяле!