Гарачы каментар Праблемы айчыннай адукацыі. «Хапацца за мову ніколі не позна»


На Гомельшчыне выходзіць цікавы дакумент, у якім гаворка ідзе пра тое, што трэба пашыраць адукацыю па-беларуску. Але да гэтага пашырэння вельмі шмат пытанняў. Гэтыя пытанні скіруем да Алены Анісім, дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў:

«Хапацца за мову ніколі не позна. Канешне, было б лепей, каб гэта было зроблена гадоў 20 назад і зроблена паслядоўна. Але асноўная праблема – тое, што людзі прагматычныя і хочуць мець перспектыву. На жаль нашая ўлада зрабіла ўсё, каб для беларускай мовы было мала перспектывы. Гэта найперш адсутнасць вышэйшай адукацыі на беларускай мове. Менавіта таму намаганні Таварыства беларускай мовы скіраваныя на тое, каб ажыццявіць гэтую задуму – стварыць універсітэт з беларускім навучаннем…»

Мы спыталі жыхароў Гомля, у чым яны бачаць прычыну імклівага скарачэння колькасці навучальных установаў на Гомельшчыне?

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары