Праблемныя аўты. Людзі губляюць грошы праз няўважлівасць ДАІ


Два гады таму Таццяна Крэнь набыла аўта. З таго часу аўтамабіль папросту стаіць каля дому і гніе.

«Ніякіх сумневаў аўтамабіль пры набыцці не выклікаў. Дакументы былі ў парадку і VIN адпавядаў дакументам. Але пры пастаноўцы на ўлік выявілася, што дадзены VIN не адпавядае гэтаму аўта. То бок ён перабіты», – распавядае Таццяна.

Мaю прaвa
Хлопца судзяць за крадзеж свайго ж аўта. Яму пагражае ад 3 да 5 гадоў зняволення
2019.09.25 20:05

Праз два месяцы экспертыза высветліла: частка кодаўба, на якой выбіты ідэнтыфікацыйны нумар, была замененая, і машыну не зарэгістравалі. У Таццяны тады ўзнікла пытанне: чаму ж пры праверцы і зняцці з уліку гэтага аўтамабіля працаўнікі ДАІ гэтага не выявілі? Жанчына напісала скаргу ў Міністэрства ўнутраных справаў.

«Я атрымала адказ, у якім напісана, што рашэнне аб адмове ў ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры пакінуць без зменаў, – кажа Таццяна Крэнь. – А адміністрацыйную скаргу без задавальнення».

Мaю прaвa
У Жодзіна не дарога, а паласа перашкодаў. Замест асфальту – яміны з вадою
2019.11.13 19:05

Выпадкова Таццяна даведалася, што ў Менску прайшло судовае паседжанне, дзе аплаціць размытненне ейнага аўтамабіля абавязалі папярэдняга ўласніка.

«50 % заробку дзяржава з мяне ўтрымлівае. Апошні заробак – 169 рублёў да выплаты. А Таццяну мне па-людску вельмі шкада. Але я набыў такі аўтамабіль. Мне яго адрамантавалі і нешта там зрабілі. І абвінавацілі ў тым, што я няправільна ўехаў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь. Я ім тлумачу: дык тады на мяжы? Я на ім пяць гадоў па Беларусі ездзіў, а пасля вырашыў папросту прадаць!», – кажа Сяргей Мурач, які прадаў Таццяне аўта.

Асабісты капітал
Амаль палова беларусаў жыве менш чым на 16 рублёў на дзень
2019.11.14 13:28

У Таццяны сканфіскавалі транзітныя нумары ды анулявалі ўсе існыя дакументы на машыну. Ёй прапанавалі аплаціць размытненне аўта, і толькі пасля гэтага яна атрымае магчымасць зарэгістраваць набыты транспартавы сродак.

«Ёсць вызначаныя нарматыўна-прававыя акты, якіх неабходна прытрымлівацца. Па дадзенаму выпадку праводзіліся судовыя разборы, было прынятае рашэнне. Па-людску я магу зразумець! Калі яна мае жаданне, то можа да нас звярнуцца паўторна. Мы заўсёды рады!», – кажа кіраўнік рэгістрацыйна-экзаменацыйнага аддзялення Кобрынскага ДАІ Андрэй Ігнацюк.

Hавiны
Мытнікі канкрэтызавалі, як ільготнікам атрымаць зніжку на ўвоз аўто ў Беларусь
2019.04.12 10:42

Юрыст abw.by Яўген Грачоў, каментуючы выпадак Таццяны Крэнь, кажа, што пазоў у суд аб прызнанні права ўласнасці на аўтамабіль – адзінае выйсце з сітуацыі.

«Калі дадзенае аўта не знаходзіцца ў вышуку, суд можа пакінуць аўта за канкрэтным уласнікам. У гэтым выпадку могуць зарэгістраваць аўтамабіль з пазнакаю ў тэхпашпарце, што VIN зменены на іншы», – тлумачыць юрыст.

Грачоў дадае, што сёння абараніць сябе ад сітуацыі, у якой апынулася Таццяна, амаль немагчыма, бо якасць падробак вельмі высокая, і выявіць яе без экспертнай праверкі вельмі цяжка.

«На жаль, тут усё зводзіцца на якасць праверкі, якую праводзіць адказная асоба ДАІ пры рэгістрацыйных дзеяннях», – адзначае Яўген Грачоў.

Hавiны
Падводныя камяні каршэрынгу. За ДТЗ можна заплаціць як за новую машыну
2019.09.27 10:00

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Як пажарнік хацеў замест жонкі даглядаць дзіця
  • Чаму ба́цькі не бяруць адпачынку для догляду за дзецьмі?
  • У Гомлі жыхары патрабуюць капітальнага рамонту
  • Дзясяткі асобаў так і не атрымалі лазні пад ключ

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам:

Праваабарончую праграму «Маю права» глядзіце кожную сераду а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.