Пра якія дамы мараць дзеці? Менскія школьнікі паказалі свае праекты


Удзельнікам выставы, што адкрылася ў Музеі Заіра Азгура, ад 5-ці да 11 гадоў. Усе яны – вучні Школы архітэктурнага мыслення.

МІКІТА:

«Гэта дом-самалёт, я яго пабудаваў, каб можна было лётаць у розныя месцы».

САША:

«Гэты дом стаіць на вадзе».

НІЧЫПАР:

«Гэта супер-дом. Ён можа лётаць і плаваць. Там жыве ўся мая сямʼя і мае гадаванцы».

Будаваць фантазійныя канструкцыі дзецям дапамагае прафесійны архітэктар. Раней Аляксандр Новікаў працаваў са студэнтамі яе выкладчык БНТУ, а таксама тэхнікумаў, але з дзецьмі адукацыйны працэс, кажа, ідзе непараўнальна лягчэй.

Выстава працуе да 29 снежня.

Марына Вашкевіч, «Белсат»