Гарачы каментар Пра што раскажа «Тэрыторыя праўды»: NATO – не вораг. Гэта партнёр


Адразу пасля «Аб’ектыву», роўна а 21:25 кожную сераду, «Белсат» прапаноўвае гледачам знаёмства з «Тэрыторыяй праўды». Сёлетні цыкл праграмы, які стартаваў з пачаткам вясны, прапаноўвае засяродзіцца на дзейнасці NATO і супрацьстаянні Паўночна-Атлантычнага Альянсу і Расеі. Тыдзень таму эксперты з чатырох краінаў размаўлялі пра тое, чаму ж СССР прайграў NATO. Сёння «Тэрыторыя праўды» перанясецца на Балканы.

Марюс Лаурінавічус, эксперт Віленскага інстытуту:

«Калі параўноўваць Косава з Крымам, то Расея забылася сысці. Там расейскія войскі, там расейскія базы, там, як яны кажуць, расейская дзяржава. Што, NATO увёў нейкі пратэктарат у Косава? Дзе там «натаўскія» войскі, «натаўскія» базы?»

Сяргей Пеляса, рэдактар і суаўтар праграмы «Тэрыторыя праўды»:

– Чаму Балканы? Чаму як тэма ўзятая вайна ў Югаславіі?

Паветраная аперацыя NATO супраць рэжыму Мілошавіча, бамбаванні, – гэта быў пераломны момант у адносінах паміж NATO і Расеяй. Да гэтага моманту прынамсі падавалася, што ёсць паляпшэнні, пацяпленні, нармалізацыя пасля падзення СССР. А вось у 1999 годзе, калі NATO пашырылася на Усход, на Польшчу, Вугоршчыну і Чэхію, NATO вырашыла без рэзалюцыяў ААН правесці сваю ўласную аперацыю супраць рэжыму Мілошавіча, каб затрымаць этнічныя чысткі, якія праводзіла сербская армія. Гэта быў пераломны момант. Пасля гэтага адносіны былі толькі горшыя…

– Чым найперш цікавая гэта тэма беларусам?

Беларусам варта ведаць пра NATO тое, што NATO – гэта наш сусед, бо Польшча ўступіла ў NATO 20 гадоў таму, акурат учора ў Варшаве святкавалі гэтыя ўгодкі. І гэта – не вораг. Гэта партнёр. Не варта слухаць тых, хто кажа, што гэта агрэсар, вораг. NATO ніколі ва ўсёй сваёй гісторыі не правяло ніводнай агрэсіўнай аперацыі, мэтай якой была змена ўлады, захоп тэрыторыяў нейкай краіны ці часткі тэрыторыі краіны, у адрозненні ад Расеі…

Працяг размовы – у сюжэце.

belsat.eu

«Территория правды». Почему СССР проиграл НАТО?

Глядзі таксама
Каментары