Пра што Лукашэнка марыць за стырном. Сатырычнае шоу


Які ён – свет вачыма Лукашэнкі? Як ён успрымае простых беларусаў, з якімі сутыкаецца ў жыцці? Пра гэта – у новым выданні «Хай так TV».

А можа, трэба цуды? Зробім цуды! Пра няпростае жыццё ў нашых «казачных» умовах распавядае беларускі Джын. А яшчэ лепшыя бамбардзіры беларускага гумару (паводле самавызначэння, вядома) учэпіста абмяркоўваюць цікавінкі з жыцця краіны і свету.

Глядзіце ўновым выданні «Хай так TV»:

  • «Што б ты без мяне рабіў, Уладзімір Уладзіміравіч?».
  • Беларускі Джын: «Не магу адмяніць жаданне, якое выканаў у 1994 годзе».
  • У гэта цяжка паверыць, але. Галоўны рэдактар часопіса «Большой» распавядае, як адбіваўся ад… лебедзя.
  • «Шэран Стоўн, не журыся!».

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 19:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.