Пра што баліць галава ў беларусаў, якія кіруюць польскім паветам?


З кастрычніка Гайнаўскім паветам у Падляскім ваяводстве кіруюць два беларусы.

Гайнаўскі павет – адміністрацыйная адзінка, якая адпавядае нашаму раёну. Мяжуе з Гарадзенскаю і Берасцейскаю вобласцямі. Там жыве 45 тыс. чалавек, сярод якіх – шмат нашых суродзічаў.

З кастрычніка пасаду старасты займае Андрэй Скепка, а старшыня павятовай рады – Яўген Сачко. Якія праблемы вырашаюць прадстаўнікі мясцовага самакіравання, распавядаем у чарговым выданні праграмы «Беларускі свет».

Таксама ў праграме вы пабачыце:

  • Гутарку аб праблемах гайнаўскага павету з былым старастам Уладзімір Пятрочукам.
  • Рэпартаж пра тэатр «Чрэва», які стварыла прафесійная акторка і падляская беларуска Ёанна Троц.