Людскія справы Пра катаў і ахвяраў


У студыі «Людскіх справаў» вязень Гулагу Уладзімір Раманоўскі і былы вязень турмы КДБ Алесь Міхалевіч разважаюць пра псіхалогію катаў і ахвяраў, пра салідарнасць у грамадстве і пра тое, чаму беларусы не разлічваюцца з камуністычнымі злачынствамі.

Алесь Залеўскі: Ці можа паўтарыцца 1937-ы год?

Уладзімір Раманоўскі: Шаламаў казаў, што вярнуць 37-ы для нашага грамадства складае два-тры тыдні, таму што нашае грамадства – абыякавае. Калі ў Брытаніі дзяцей адпраўляюць у свет з пасылам «цябе абараняе закон», «трэба ўмець дамаўляцца з людзьмі» і г. д., то ў нас – «не высоўвайся», «з дзяржавай нельга спрачацца». Гэта прывядзе да таго, што было ў 30-я гады.Алесь Міхалевіч: Калі б цяпер даносы мелі б такое ж сур’ёзнае дзеянне як у 1937-м, усё б паўтарылася. Я цяпер чатыры з паловай гады жыў на захадзе Чэхіі, блізка ад Баварыі, і я скажу больш: нават у Нямеччыне, калі б даносы мелі б такую ж сілу, як у нас у трыццатыя, знайшлося б нямала людзей, якія б іх пісалі.

Глядзі таксама
Каментары