Belsat Music Live Поп-музыка для эстэтаў. Павал Козіч і Ціхан Букраба у Belsat Music Live


Новы беларускі джаз і густоўная поп-музыка ў студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live». Пераможца пятага сезона конкурсу «Заспявай» – гурт Паўла Козіча і Ціхана Букрабы прэзентуе песні са сваёй дэбютнай праграмы на вершы сучасных беларускіх паэтаў.

У сваім першым тэлеінтэрв’ю музыкі распавядаюць Міры Шульц пра тое, як можна зарабляць з музыкі, чым яны натхняюцца і якой бачаць сваю далейшую будучыню.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Джаз-мадэрн» (музыка Ціхана Букрабы і Паўла Козіча, словы Мікіты Найдзёнава)
  • «Веранічка» (музыка Ціхана Букрабы,Паўла Козіча і Мікіты Найдзёнава, словы Мікіты Найдзёнава)
  • «Як кахаю» (музыка гурта The Beatles, пераклад Мікіты Найдзёнава)
  • «Трамвай» (музыка Ціхана Букрабы і Паўла Козіча, словы Антона Рудака)
  • «Бліжэй да раніцы» (музыка Ціхана Букрабы, словы Мікіты Найдзёнава).

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».

Глядзі таксама
Каментары