Полацкая Спаса-прэабражэнская царква XII ст.


Полацкая Спаса-прэабражэнская царква XII ст. – найстарэйшы цалкам захаваны храм у Беларусі. Полацкі Спас, першы слупападобны храм у Кіеўскай Русі, запачаткаваў новы кірунак у архітэктуры. Чым ён адрозніваецца ад іншых цэркваў?

Ці праўда, што Святая Еўфрасіння мела ў ім уласнае месца для малітвы? Што рэстаўратары ўбачылі на замаляваных у XIX ст. фрэсках? Што напісалі аўтары тэкстаў выдрапаных па фрэсках?

Сакрэтамі царквы дзеляцца кіраўнік рэстаўрацыі насценнага жывапісу Юры Маліноўскі і спецыялістка па эпіграфіцы – насценным пісьме – Іна Калечыц.