Плюсы і мінусы палітыкі санкцыяў. Еўропа схавала бізун і паказала Аляксандру моркву


Рада Беларускага нацыянальнага кангрэсу (БНК) выступіла з афіцыйнаю заяваю супраць палітычных рэпрэсіяў у Беларусі. Чальцы арганізацыі асудзілі шматлікія арышты актывістаў і патрабуюць выпусціць з ізалятару Міколу Статкевіча.

Чарговыя 10 содняў арышту напярэдадні атрымаў і Уладзімір Някляеў. Аўтары звароту звярнуліся і да міжнароднай супольнасці з заклікам вярнуць санкцыі супраць суддзяў, якія выносяць палітычна-матываваныя прысуды за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.

Аглядальнік польскага выдання «Rzeczpospolita» Руслан Шошын і грамадскі дзеяч Вячаслаў Сіўчык паразважалі ў праграме «Гарачы каментар» пра мэтазгоднасць заклікаў БНК.

Больш у відэаматэрыяле!