Планы на 2020-ы: Лукашэнку стане сорамна?


Ігнараваць выбары прэзідэнта ці знайсці адзінага кандыдата? Скарыстацца з крызісу ўлады ці разам выступіць супраць супольных ворагаў? Выклікі і небяспекі новага года – у аглядзе вядоўцаў «Размовы ProContra» Святланы Калінкінай, Уладзіміра Мацкевіча і Віталя Цыганкова.

Словам 2019 года стала «незалежнасць». Пра каштоўнасць суверэнітэту і незалежнасці размаўляюць і ва ўладных калідорах, і на кухнях звычайных грамадзянаў. З чым будзе звязаны новы, 2020 год? Глядзіце прагноз вядоўцаў праграмы «Размовы ProContra» Святланы Калінкінай, Уладзіміра Мацкевіча і Віталя Цыганкова, каб даведацца:

  • што абяруць беларусы: устаноўчы сход ці выбары;
  • ці аб’яднае ідэя агульных каштоўнасцяў улады і іх апанентаў;
  • ці надышоў час прабачыць Лукашэнку.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запускае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас.

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.