План Лукашэнкі: Пераседзець Пуціна на пасадзе прэзідэнта


Ці імкнецца Лукашэнка замацавацца на сваёй пасадзе, каб перагуляць Пуціна? Ці дадуць улады «раскруціцца» апазіцыйным кандыдатам падчас парламенцкай кампаніі? Галоўныя пытанні, на якія можна б было атрымаць адказ падчас відэабрыфінгу старшыні выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай, так і засталіся вісець у паветры.

Інтрыгі не здарылася. Шырока анансаваны відэабрыфінг Лідзіі Ярмошынай не пранёс ніякай новай інфармацыі аб будучых выбарчых кампаніях 2019–2020 гадоў. Госць праграмы «Размова дня» каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзімір Лабковіч зазначае, што па выніках выступлення Ярмошынай цяжка казаць нешта канкрэтнае пра тое, што чакае нас наперадзе. Адзінае, што можна сказаць амаль з поўнаю ўпэўненасцю, выбары прэзідэнта адбудуцца раней за парламенцкія, хоць у абодвух варыянтах яны будуць фактычна датэрміновыя. Чаму? Шукайце адказы ў поўным выданні праграмы «Размова дня» з Усеваладам Сцебуракам і каардынатарам кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзімірам Лабковічам.

belsat.eu