Піянткоўскі: Ніхто цяпер ужо не кажа пра «русский мир»

Публіцыст Андрэй Піянткоўскі ў эфіры «Белсату» падвёў вынікі прэс-канферэнцыі Пуціна.

Уладзімір Пуцін на сённяшняй прэсавай канферэнцыі заявіў, што на Данбасе няма расейскага войска, але ёсць пэўныя фармаванні. І яны гатовыя адбіць любыя буйнамаштабныя вайсковыя аперацыі. Пра гэтую і іншыя заявы прэзідэнта Расеі мы паразмаўлялі з палітолагам, публіцыстам Андрэем Піянткоўскім.

«Пуцін вельмі шмат гаварыў пра Украіну, гаварыў ад душы. Вельмі шмат ілгаў, як заўжды, эмацыйна, але адчувалася, што гэта для яго дастаткова балючае пытанне (Украіна – заўв.)», – заявіў Андрэй Піянткоўскі.

А таксама выказаўся пра няўдачы расейскага прэзідэнта на Данбасе:

«Усе планы Пуціна сарваліся. Глядзіце, ніхто ж цяпер не ўжывае словы «русский мир». Дзе ён, гэты «русский мир»? Дзе ягоныя прыхільнікі? Дзе «Наваросія»?

Больш – у відэа вышэй.

Фотаздымак на застаўцы да відэа ИТАР-ТАСС

Глядзі таксама

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу