Пітэр Гейбрыел, Шымборска і джаз

[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=cmMsl9zpyTY&feature=youtu.be”][vc_column_text]Пачуццёвы, аксамітны голас зоркі польскага джазу Крыстыны Станька ахапіў залу сталічнай філармоніі. У Менску спявачка выступіла ў складзе свайго квартэту.Не толькі вакалістка, але і кампазітарка ды аўтарка словаў, Крыстына Станька мае процьму музычных узнагародаў, у тым ліку галоўную дзяржаўную ў Польшчы – медаль Gloria Artis. Ейны джаз заварожвае мядовымі плаўнымі рытмамі. «Нас слухаюць, – распавядае спявачка, – і тыя, хто шукае імправізацыі ды неспакою, і тыя, хто любіць лагодную музычную плынь, якая дазваляе расслабіцца, што таксама важна ў наш шалёны час».Але гэта інтэлектуальны адпачынак. На менскім канцэрце гучалі песні з трох вельмі розных альбомаў: тут і кампазіцыі знакамітага брытанскага музыкі Пітэра Гейбрыела ў джазавым апрацоўванні, і песні на вершы польскіх класікаў – найбольш спявачка любіць Віславу Шымборску. А альбом «Мроі» натхнёны фальклорам кашубаў – невялікага народу, які жыве на поўначы Польшчы.Крыстына Станька, спявачка: «Гэты альбом узнік, бо мая сям’я паходзіць з кашубаў. І калі мы збіраемся, то спяваем і граем кашубскія песні разам».Кантрабас Пятра Леманьчыка ды вібрафон Дамініка Букоўскага ствараюць сугучча з вакалам Крыстыны Станька ўжо доўгія гады. А вось канадскі бубнач Тайлер Горнбі далучыўся да калектыву летась падчас канцэртнага туру па Канадзе.ІНШЫЯ ТЭМЫ: Гурт «Haina» прэзентаваў дэбютны альбом «Прыцягненне». Фольк-праект «Ягорава гара» – з альбомам аўтэнтыкі ў Гомлі. Музычны нататнік вандроўніка з Украіны.Аляксандра Дорская, Вольга Гардзейчык, «Белсат»

Больш матэрыялаў

Першы фестываль традыцыйнай музыкі «Rajok» на Карла Маркса ў Менску

Упершыню ў Менску – трыенале маладых мастакоў

15 невядомых песень Мулявіна аднавілі дзякуючы аднаму аўдыязапісу

«Народны альбом: Ненаўмысны шэдэўр» на фестывалі «Лістапад»

Прэмʼера фільму пра НКУС і Курапаты адбудзецца 16 верасня ў сталічным кінатэатры «Масква»

«Я звязаны з Вялікім княствам Літоўскім». Гісторык моды Аляксандра Васільеў – на выставе ў Менску

Захар Кудзін прапануе Менску альтэрнатыўныя помнікі

«Яго цікава маляваць». У Віцебску з’явіўся партрэт Быкава