Пінск. Касцёлы як кляймо Еўропы


У даўнім цэнтры праваслаўя – буйным палескім горадзе Пінску – у XVII – XVIII стст. збудавалі некалькі вялікіх каталіцкіх святыняў, што здамінавалі архітэктурны краявід гораду. Не зважаючы на ўсе старанні расейскіх уладаў у ХІХ ст. і камуністычных у ХХ ст., частка іх ацалела ды застаецца матэрыяльным сведчаннем і доказам еўрапейскасці Пінску, як і ўсёй Беларусі.