«Пілуйце, Шура!»: як чыніцца «распіл» бюджэтных сродкаў у дрэваапрацоўванні


Пасля шматгадовых спробаў мадэрнізаваць дрэваапрацоўванне мільёнамі змарнаваных долараў з бюджэту Банку развіцця, які да прэм’ерства ачольваў Сяргей Румас, нарэшце ўдалося вывесці падшэфную галіну на плюс. Але якім чынам адбыўся чарговы «эканамічны цуд»?

Расследаванне «Белсату» выявіла, што да гэтага зусім не спрычынілася наватарскае кіраванне, а схемы з прыкметамі карупцыі і кумаўство нікуды не падзеліся.

Як адбываюцца «распілы» падчас мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых заводаў і хто гэта пакрывае? Расследаванне пачалося з падазронага набыцця катла на бабруйскім «ФанДАКу». Што ўдалося высветліць – глядзіце ў праграме «Давайце разбірацца».