Dэвайс Pillo – хатні робат, які сочыць за станам здароўя чалавека


На краўдфандынгавай пляцоўцы «Indiegogo» завяршаецца збор сродкаў на рэалізацыю праекту па стварэнні хатняга робата, які сочыць за станам здароўя чалавека. Pillo не проста дазатар таблетак.Ён здольны адказваць на пытанні, перапісвацца з медперсаналам, нагадваць пра прыём неабходных лекаў, дазаваць гэтыя лекі, папаўняць іх запасы і гэтак далей.Pillo абсталяваны камерай, 7-цалевым сенсарным экранам, мікрафонам і міні-кампутарам, які аналізуе самую розную інфармацыю. Таксама ён умее распазнаваць голасу і твар, валодае тэхналогіямі машыннага навучання, і галасавым модулем. Калі праект назбірае неабходныя 75 тысяч долараў, то Pillo плануецца запусціць у продаж ужо ў ліпені 2017 годзе. Яго кошт складзе 600 долараў ЗША.belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары