Піліпук: Нясплата прадпрымальнікамі падаткаў за месяц – санкцыі ў стасунку да ўладаў

Намеснік старшыні рэспубліканскага абʼяднання прадпрымальнікаў распавядае пра «бойку» з уладамі.

Трэці тыдзень краіна без ІП. Калі завершыцца супрацьстаянне прадпрымальнікаў і ўладаў? І галоўнае – дзе: у кабінетах ці падчас стыхійных страйкаў? У Берасці і Магілёве гандляры трапілі на размову да мясцовых уладаў, аднак плёну ад сустрэчы не было.Рэспубліканскае абʼяднанне прадпрымальнікаў «Перспектыва» апублікавала на сваім сайце распараджэнне першага віцэ-прэмʼера Беларусі Васіля Мацюшэўскага, у якім ён просіць Міністэрства эканомікі і Міністэрства па падатках і зборах растлумачыць насельніцтву неабгрунтаванасць патрабаванняў індывідуальных прадпрымальнікаў. Між тым, стыхійныя сустрэчы прадпрымальнікаў не спыняюцца. Галоўная мэта – дамагчыся, каб улады адмянілі ўказ кіраўніка краіны нумар 222. Супольныя дзеянні ў гэтым кірунку іпэшнікі будуць абмяркоўваць на Форуме прадпрымальнікаў, які правядзе «Перспектыва» 25-га студзеня. На папярэдняй сустрэчы ўдзельнікі мелі надзеі на вырашэнне праблемаў ІП, звязАных з указам нумар 222 «Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі». Тады яны дамовіліся не выходзіць на працу да правядзення наступнай сустрэчы. У «Гарачым каментары» – намеснік старшыні абʼяднання «Перспектыва» Вячаслаў Піліпук.«Вялікі вынік не»

«Думаем, што масавыя акцыі, што адбыліся ў беларускіх гарадах, гэта не вельмі спакойна ў сённяшняй сітуацыі для ўладаў. Маем інфармацыю, што ўлады занепакоеныя, Аляксандр Лукашэнка ўжо загадвае, каб усе стаялі і працавалі на гэтых рынках. Думаем, што такая раскачка яшчэ будзе адбывацца, пакуль мясцовыя і цэнтральныя ўлады не вазьмуцца за галаву. Але мы думаем, што тыя людзі, якія сёння знаходзяцца пры ўладзе, яны ўжо не здольныя па-новаму кіраваць эканомікай у новых умовах. Таму, хутчэй за ўсё, дойдзе да поўнага краху фінансавай і эканамічнай сістэмы Беларусі», – адзначае Вячаслаў Піліпук.

На яго думку, улады занялі жорсткую пазіцыю.«Апошняе слова ў гэтай «бойцы» скажа эканоміка, як і ў сітуацыі з Савецкім Саюзам. Колькі там было барацьбы палітыкаў, а ў выніку праз эканамічныя прычыны разваліўся Савецкі Саюз. Тое ж адбудзецца і тут, бо ніякіх каштоўнасцяў у гэтых людзей няма, такіх як права чалавека альбо проста павага да асобы ў Беларусі. Таму для іх толькі фінансы будуць вырашаць. Калі пабачаць, што грошы, якія б давалі прадпрымальнікі – істотныя, то яны будуць пасоўвацца.

Таму меры, прынятыя прадпрымальнікамі, нясплата падаткаў за студзень, можна назваць першым узроўнем эканамічных санкцыяў з боку прадпрымальнікаў у стасунку да чыноўнікаў. Цяпер будзе другі ўзровень, калі людзі не заплацяць арэнду.

Мы чакаем, што толькі гэта на іх паўплывае», – заўважае Вячаслаў Піліпук.

Больш матэрыялаў

Паміж жыццём беларусаў і эканомікай

Каронавірус: падумайце пра старэйшых

А. Класкоўскі: Масква ніколі не згодзіцца выпусціць Беларусь са сваёй арбіты

Карупцыя дабралася да цела прэзідэнта

Улады ўпэўненыя, што кантралююць праймерыз

Эксклюзіўны каментар працаўніка «Беларуськалія» пра трагедыю

Арганізатары праймерыз адмовілі Канапацкай у даверы

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу