Піанткоўскі: Спроба Расеі захапіць Беларусь падчас вучэнняў не пройдзе


Расея адхіліць Лукашэнку ад улады – гэта толькі пытанне часу. І часу найбліжэйшага. Адным з вострых сюжэтаў гэтага года сітуацыю ў нашай краіне назваў вядомы расейскі публіцыст і палітолаг Андрэй Піанткоўскі.

У «Гарачым каментары» ён адказаў на пытанне, ці будзе Расея спрабаваць захапіць Беларусь, выкарыстоўваючы вучэнні:

«Увогуле больш выгаднага і зручнага моманту для паглынання дзяржавы Беларусь, чым вайсковы манеўр з прысутнасцю вялікага войска няма. Мы ж памятаем, што і Крым удалося захапіць менавіта таму, што дзякуючы пагадненню з Украінай, там знаходзіліся расейскія войскі – Чарнаморскі флот, уключаючы марскую пяхоту, спецназ і гэтак далей. Гэта адзін бок пытання.

Мне падаецца, што гэтая аперацыя не пройдзе, яна скончыцца правалам, як і ўся ўкраінская авантура.

Крым быў толькі першым этапам, замах быў на Наваросію з 10-12 вобласцях Украіны. Дзе цяпер Наваросія? Яна скарацілася да бандыцкай ЛНР, якую Масква сама стараецца ўпіхнуць назад, як ракавую пухліну, у цела Украіны. Я думаю, што гэта будзе апошнім імперскім спазмам Крамля, калі ён на такую аперацыю вырашыцца. А, можа, гэта і форма ціску на Лукашэнку, каб прымусіць яго пайсці на нейкія саступкі.

Але Маскву цяпер ніякія іншыя саступкі ад Лукашэнкі, акрамя як нейкая форма рэальнага абʼяднання, не задаволіць. Лукашэнка я думаю на такое абʼяднанне не пойдзе.

Уся рыторыка ягонай адміністрацыі гэта, па сутнасці, адкрытыя заклікі да апазіцыі, якая заўсёды яму супраціўлялася: «Хлопцы, у нас агульны вораг! Дзяржаўнасці Беларусі пагражаюць».

Чытайце таксама: