«Петля Пристрастия» у «BML Premium» – найлепшыя песні і прэм’ера


У прэміум-выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» здзяйсняем падарожжа па гісторыі гурта «Петля Пристрастия».

Музыкі зайгралі па песні з кожнага свайго альбому, у тым ліку з свежага рэлізу «Гул». А ў размове з вядоўцаю Міраю Шульц прыгадалі пра свой першы выступ, запіс і скачок са сцэны, распавялі пра сваё стаўленне да рэп-музыкі, разарваны кантракт з расейскім лэйблам, разбітыя акуляры Іллі Чарапка ды іншыя яскравыя моманты са сваёй біяграфіі.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Цветок»
  • «Всем доволен»
  • «Летучий корабль»
  • «ТЭЦ»
  • «Иллюзия»
  • «Колыбельная»

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».