Першыя змагарныя гады незалежнасьці


Першыя тры гады незалежнасці вызначаліся радасным парывам аднаўляць сваю дзяржаву, культуру, мову. Забіраць і вяртаць беларушчыну, традыцыі.

Нацыя пачала кансалідоўвацца дзеля гэтых высокіх мэтаў. 25 сакавіка 1993 году ў Канцэртнай залі Белдзяржфілармоніі ўпершыню ўрачыста быў адзначаны Дзень Волі. Ва ўрачыстым паседжанні, прысвечаным 75-м угодкам Беларускай Народнай Рэспублікі, узялі ўдзел старшыня Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь Станіслаў Шушкевіч і старшыня Рады БНР Язэп Сажыч.

Да і пасля 1993 году дзень Волі 25 сакавіка святкаваўся нелегальна, пераважна пад міліцэйскімі дубінкамі, у страху перад сабакамі, аўтазакамі і нават бронетранспартэрамі. 8–10 ліпеня 1993 году ў будынку Вялікага тэатру оперы і балету адбыўся Першы зʼезд беларусаў свету, які выказаўся за паяднанне беларускай нацыі, кансалідацыю беларусаў дзеля нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва і росквіту культуры.

Падзеі адбываліся на тле змагання з камуністычнай наменклатурай

Адбываліся антыкамуністычныя мітынгі, маршы, пікеты, шэсці на Курапаты. Палітычным і культурным цэнтрам беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху з канца 1992 году была сядзіба БНФ на вуліцы Варвашэні.

Сведкі – акадэмік Радзім Гарэцкі, былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч, былы дэпутат Вярхоўнага Савету і старшыня БНФ Лявон Баршчэўскі.

Фота vytoki.net