Першая вайна Лукашэнкі была з медыямі


У 13-ю гадавіну ўтварэння тэлеканалу «Белсат» вядоўцы «Размовы» Віталь Цыганкоў і Святлана Калінкіна згадваюць першыя спробы ўладаў націснуць на журналістаў, як Барыс Ельцын «вызваліў» Паўла Шарамета, а таксама разважаюць пра небывалы ціск на журналістаў цяпер.

Вядоўцы «Размовы» згадваюць, як улады паступова зрабілі незалежную прэсу ворагам нумар адзін і адначасова найстрашнейшаю пагрозаю для рэжыму.

«Думаю, Лукашэнка разумее, што ён страчвае ўладу ў значнай ступені праз тое, што ён не кантралюе інфармацыйнай прасторы», – выказалася Святлана Калінкіна.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Напішы журналістам