Перавыбары Лукашэнкі: эканоміка і Пуцін супраць?


На тыдні ўлады паабяцалі беларусам падвышэнне заробкаў і рэкордны рост да канца году пенсіяў. Але адкуль возьмуцца грошы і ці не справакуецца абвал беларускага рубля, як у 2011 годзе? Чаго яшчэ чакаць ад жадання Аляксандра Лукашэнкі кіраваць Беларуссю далей?

Урад Сяргея Румаса, ад якога чакаюць цудаў у эканоміцы, прадставіў праект праграмы дзеянняў на 2019-2020 гады. Але эканамісты не ўбачылі там нічога новага. Журналіст з Горадні, рэдактар беларускай службы сайта «InformNapalm» Дзяніс Івашын заўважае, што такім чынам стартавала перадвыбарчая прэзідэнцкая кампанія Аляксандра Лукашэнкі.

З абяцаннем культавых $ 500 (Br 1000) сярэдняга заробку.

Між тым, у Горадні, па словах Івашына, сярэдні заробак цяпер складае блізу 450 рублёў. Дырэктар Усходнееўрапейскай Школы палітычных даследаванняў Аляксандр Дабравольскі прыгадвае, што перад выбарамі-2010 гэты паказчык удалося напампаваць, але наступствам стаў абвал утрая курса рубля.

Могуць паўтарыць? Падрабязней пра гэта глядзіце ў перадачы «Размова тыдня» Святланы Калінкінай з Аляксандрам Дабравольскім і Дзянісам Івашыным.

Таксама ў перадачы:

  • Як Уладзімір Пуцін можа замінуць пераабрацца Аляксандру Лукашэнку з дапамогай увядзення пасады прэзідэнта Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі?
  • Ці пераканаў Лукашэнка моладзь падчас прамовы ў Горадні не ўцякаць мазгамі і рукамі з Радзімы?
  • Пра што ён пагаворыць у хуткім часе з прэзідэнтам Украіны ў Гомлі, які ўжо марафецяць?
  • Ці варта абаронцам Курапатаў выходзіць з рыдлёўкамі і закопваць траншэю пад мемарыял ад дзяржавы?
  • Як беларускія ўлады трываюць агентаў ФСБ у расах?

Фотаздымак на застаўцы да відэа Alexei Nikolsky/Russian Presidential Press and Information Office/TASS/Forum