Пераможца «Славянскага базару»: пасля аўтазакаў на вуліцы нельга маўчаць


Госць студыі Святланы Калінкінай і Віталя Цыганкова – выканаўца, пераможца «Славянскага базару» Аляксей Грос. Ён падтрымаў людзей, якія выйшлі на акцыі салідарнасці з палітзняволенымі, і ў выніку быў выключаны з дзяржаўных канцэртаў. Але салідарнасць надала музыку другое дыханне.

Серыя праграмаў «Размова VoxPopuli» знаёміць гледачоў з асобамі, што актыўна ўключыліся ў сёлетнюю выбарчую кампанію, хоць раней і не цікавіліся палітыкай.

«Вы не ўяўляеце, якое падтрыманне. Я такое падтрыманне адчуваў цягам паўгоддзя, калі рыхтаваўся да «Славянскага базару», бо мы таксама спрабавалі змяніць фармат і бачанне конкурсу. І тут для мяне як глыток паветра, зразумеў, што нас вельмі шмат. Такіх людзей, якім хочацца свабоды. Мне не падабаецца, што нас успрымаюць як людзей з дзідамі. Не, мы проста жадаем жыць», – выказаўся Аляксей падчас эфіру.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, праграма «Размова VoxPopuli» мае падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Цыкл інтэрв’ю «Размова VoxPopuli» выходзіць на «Белсаце» ад 27 ліпеня да 7 жніўня а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.