Пераможца шоу «Рассмеши комика»: жартаў па-беларуску ніхто не разумее


«Жарт, перакладзены з расейскай на ўкраінскую, робіцца ў 4 разы больш смешны. Па-беларуску ж ён не зразумелы палове краіны», – даводзіць пераможца шоу «Рассмеши комика» Дзмітрый Жыбрык у студыі праграмы «Прыват з Валярынай Куставай.

У суседніх з намі Украіне, Расеі ды Польшчы мноства розных гумарыстычных шоу. У Беларусі, такое ўражанне, публічна гумар жыве хіба што ў сацсетках. Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай – і ў сённяшняй праграме мы разбіраемся: «Жарты беларусаў: смешна ці сумна?».

Госць у студыі – пераможца шоу «Рассмяшы коміка», беларускі гумарыст, які ведае цану жартаў ва ўсіх сэнсах, бо сам іх і піша, Дзмітрый Жыбрык.

  • Чаму ў нас няма гумарыстычных шоу на тэлебачанні і гастроляў беларускіх комікаў па краіне? І чаму беларускія гумарысты імкнуцца ў Расею і Украіну?
  • Колькі можа каштаваць добры жарт ці сцэнар?
  • Ці можа перадавацца пачуццё гумару генетычна? Калі смех у грэх? Топ-3 табуяваных рэчаў: з чаго не прынята жартаваць паводле Кодэксу Коміка?
  • Ці шмат сярод гумарыстаў тых, хто жартуе па-беларуску?
  • Беларусы – людзі жартаўлівыя ці занадта сур’ёзныя? Ці ёсць спецыфіка ў беларускага гумару?
  • Ці можна навучыцца ствараць гумар і жарты?

Таксама ў выданні:

  • Рэпартаж са стэндап-шоу.
  • Дзеці, якія перамагаюць і зарабляюць гумарам.
  • Як пішуцца жарты? Школа гумаралогі ў Беларусі ад Аляксандра Тыкуна, двухразовага чэмпіёна найвышэйшай Лігі КВЗ.

А як лічыце вы, беларусы пераважна – людзі з пачуццем гумару? Якія жарты вам падабаюцца, а якія непрымальныя? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.