Перамогу ў Кулікоўскай бітве здабыў Андрэй Полацкі, а не Дзмітрый Данскі

Многія беларусы дагэтуль адзначаюць 23 лютага і лічаць, што гэта Дзень абаронцаў Айчыны. Пры гэтым героямі лічаць Кутузава, Жукава, Сталіна і Суворава. На стагоддзі з розумаў нашых людзей выбілі памяць пра ўласных бліскучых гетманаў, ваяводаў, ваяроў.

Нашыя героі перамагалі ў найбуйнейшых геапалітычных бітвах.

Вітаўт – пад Грунвальдам, дзе быў разгромлены Тэўтонскі Ордэн.

Канстанцін Астрожскі – у бітве пад Воршай. Цягам некалькіх стагоддзяў гэту падзею вывучалі ў Заходняй Еўропе, гетмана Астрожскага параўноўвалі з антычнымі героямі.

Кандыдат гістарычных навук і топавы даследчык Полацка Сяргей Тарасаў апавядае, што ў Кулікоўскай бітве насамрэч вырашальную ролю згуляў наш Андрэй Полацкі (старэйшы сын Альгерда), а не Дзмітрый Данскі.

«Менавіта войска Андрэя Полацкага стрымала націск мангола-татараў у Кулікоўскай бітве. Фактычна ён перамог у гэтай бітве 1380-га году. А Дзмітры Данскі ў вопратцы звычайнага ваяра проста ляжаў пад нейкім канём», – распавядае Сяргей Тарасаў.

Нават у Бітве на Нямізе перамог Усяслаў Чарадзей, што ў афіцыйных падручніках па гісторыі не падкрэсліваецца. Спіс можна доўга працягваць. Ці не саспеў час для аднаўлення гістарычнай памяці?

Чаму мы працягваем адзначаць чужыя і фэйкавыя даты? Чаму многія беларусы па – ранейшаму лічаць Суворава і Пятра І сваймі героямі? Каго насамрэч варта ставіць у прыклад беларускай моладзі і вайскоўцам. Якой датай можна было б замяніць 23 лютага? Адказы на гэтыя пытанні шукайце ў прэм’ерным выданні ток-шоу «Кожны з нас» (відэа вышэй).

Ток-шоу «Кожны з нас» выходзіць кожную пятніцу а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і на нашай старонцы. Падпісвайцеся на YouTube-канал «Кожны з нас».

Больш матэрыялаў

Да чаго прывядзе рэвалюцыя пад бел-чырвона-белымі колерамі?

«Таго, што не дыхаў, выкінулі з аўтазака». Сведчанні ахвяраў гвалту

Планы Расеі: зрынуць Лукашэнку ці захаваць яго любой цаной?

«Калі дыктатару няма чым плаціць арміі, яна разварочвае штыкі ў ягоны бок»

«Я пабачыла тое, чаго ніколі не чакала ў медыцыне». Што адбываецца за дзвярыма больніцаў?

Не важна, чым скончацца выбары. Самае цікавае пачнецца пасля іх

«Прадай кватэру і на гэтыя грошы купі дзве». Ці варта рызыкаваць падчас крызісу?

Вялікая Айчынная вайна – прапагандысцкі міф ці нагода для гонару?