Што такое дымар, атожылак і забрус? На якую максімальную адлегласць пчолы лётаюць па мёд? Ці можна захаваць мёд у вадкім стане цэлы год? Якія гатункі мёду найбольш карысныя? У чым дапамагае чалавеку апі-тэрапія? На гэтыя і шмат на якія іншыя пытанні вядоўцам перадачы Глебу Лабадзенку і Алесі Літвіноўскай адкажа пчалярка, гаспадыня сядзібы «Мядовая каралева» Настасся Хаўрук.
Пчаляр, пчалярка – рус. пчеловод
Пчальнік – рус. пасека
Рой = пчаліная сям’я
Пяршак – рой першага ў сезоне падзелу
Атожылак – рус. отводок от пчелиной семьи
Пчолапакет – невялікая пчаліная сям’я, часцей на 4 або 6 рамак, прызначаная на продаж
Падглядаць – збіраць мёд у часы медазбору і пакідаць частку пчолам на зіму
Пропаліс = праполіс
Кветкавы пылок – рус. цветочная пыльца
Пярга / пчаліны хлеб – пылок кветак, сабраны пчоламі, пакладзены ў ячэйкі сотаў і заліты мёдам
Вулей – рус. улей
Часткі вулля: дно, гнездавы корпус (гняздо), магазінны корпус (магазін), дах, рамкі, ляток, прылятковая дошка
Соты = каморкі
Вашчына – парожнія пчаліныя соты
Забрус – крышачкi з воску, якімі пчолы закрываюць соты з мёдам
Каралева / пчаліная матка – пчаліная самка
Пчолы: ахоўнікі (рус. охранники), выхавальнікі (рус. воспитатели), выведнікі (= разведчыкі), прыбіральшчыкі (рус. уборщики), будаўнікі (рус. строители), збіральнікі (рус. собиратели)
Труцень
Чмель – рус. шмель
Джала – рус. жало
Джаліць / джгаць, уджаліць / джгануць – рус. ужалить
Збор мёду
Прылады і прыстасаванні (рус. инструменты и приспособления) для працы з пчоламі і мёдам: медагонка, нож ці відэлец для распячатвання сотаў, стамеска, касцюм, сетка, раёўня, сіта (фільтр) для працэджвання мёду
Дымар – прылада для абкурвання пчол
Мёд манафлёрны (з аднолькавых кветак), рапсавы, грэчкавы, ліпавы, верасовы, лясны, лугавы, палявы, кветкавы, падзевы
Гатунак – рус. сорт
Пітны мёд
Вадкі – рус. жидкий
Празрысты – рус. прозрачный
Зацукрыцца – рус засахариться
Апі-домік / апі-дамок – прызначаны для адпачынку (рус. отдыха) на пчаліных вуллях з мэтай аздараўлення арганізму