Павел Жук пра апазіцыю: Маладыя ваўкі грызуць Акелу, які прамахнуўся


Выдавец легендарнай газеты «Свабода» Павел Жук лічыць, што легальнае святкаванне стагоддзя БНР сведчыць пра змену пакаленняў не толькі ў апазіцыі, але і ва ўладзе. Бо новая ўладная эліта шукае апірышча ў гісторыі краіны дзеля самаідэнтыфікацыі.

Што да сітуацыі ў апазіцыі, то, на думку Жука, «маладыя ваўкі грызуць Акелу, які прамахнуўся».

Падрабязней пра гэта, пра верагоднасць аншлюсу Беларусі і «зрухі па фазе» Надзеі Саўчанка – у поўным выданні праграмы «Размова» з абмеркаваннем падзеяў тыдня Святланы Калінкінай з выдаўцом і бізнесоўцам Паўлам Жуком і старшынём «Маладога Фронту» Яўгенам Васьковічам.