Павел Усаў: Заявы апазіцыі пра круглы стол з Лукашэнкам – гэта абсурд

Заклік беларускай апазіцыі, каб Еўразвяз паўплываў на Аляксандра Лукашэнку ў справе круглага стала з апазіцыйнымі лідарамі, – гэта абсурд, падкрэсліў палітолаг Павел Усаў у праграме «Liberum veto».

«Гэтыя заявы – гэта намаганні апазіцыі падкрэсліць, што яна яшчэ існуе, што з ёй павінны лічыцца прынамсі на Захадзе, а Захад павінен прымусіць Лукашэнку лічыцца з апазіцыяй, – заўважыў Павел Усаў. – Канешне, гэта ўсё лялечны тэатр. І насамрэч, ні Захад не мае рэсурсаў, каб прымусіць Лукашэнку пайсці на нейкія размовы ці арганізаваць круглы стол з апазіцыяй, ні ў Лукашэнкі няма патрэбы на сённяшні дзень у гэтым, бо ён не жадае і не будзе прызнаваць апазіцыю як нейкага роўнага партнёра. Гэтага ніколі не будзе, пакуль апазіцыя не стане самастойным сурёзным гульцом на беларускай арэне, як гэта, напрыклад, было ў канцы 80-ых гадоў у Польшчы».

Пакуль апазіцыя не будзе мець уласных інструментаў ціску на ўлады, кіраўніцтва Беларусі ніколі не пойдзе на дамовы з апазіцыянерамі.

«Навошта пра нешта дамаўляцца з апазіцыяй, калі яна для ўлады пустое месца. Апазіцыю выцягваюць толькі для пэўных дэкаратыўных функцый, як гэта было на прэзідэнцкіх выбарах», –падкрэсліў эксперт.

На сённяшні момант апазіцыя не ў стане ўплываць на грамадства і палітычны рэжым, а што яшчэ больш важна – апазіцыя не здольная ўплываць на сваё ўнутранае асяроддзе, напрыклад, на экс-кандыдатку на прэзідэнцтва Таццяну Караткевіч ці кампанію «Гавары праўду», якая робіць тое, што выгадна толькі ёй, а не ўсёй дэмакратычнай супольнасці.Круглы стол паміж кіраўніцтвам краіны і апазіцыяй мог бы адбыцца, калі б існавала пагроза рэвалюцыйных пераменаў, мяркуе Павел Усаў. На ягоную думку, толькі вулічныя пратэсты змусілі б улады пайсці на перамовы.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама

Больш матэрыялаў

Павел Усаў: Людзі з «Гавары праўду» больш цынічныя ў параўнанні з папярэднікамі

Павел Усаў: Пры геапалітычнай катастрофе ў Расеі Беларусь разам з ёй пойдзе на дно

Павел Усаў: Змены ў Беларусі будуць у горшы бок

Павел Усаў: Адмена санкцыяў супраць рэжыму пазбаўляе надзеі беларусаў

Усаў: Праграма кандыдатаў «выбарчага фону» не павінна зацьміць праграму Лукашэнкі

Ці здолее Мікалай Статкевіч сабраць беларусаў на Плошчы-2015?