Павел Усаў: Людзі з «Гавары праўду» больш цынічныя ў параўнанні з папярэднікамі


Ці гатовая беларуская апазіцыя да зменаў? Размова журналіста Валера Руселіка і палітолага Паўла Усава ў праграме «Liberum Veto».Валер Руселік: Усялякія прагнозы, у тым ліку палітычныя, у сутнасці адказваюць на адно пытанне: ці зменіцца існая сітуацыя? Вось прагнозаў адносна Беларусі процьма, а сітуацыя застаецца нязменная: Лукашэнка кіруе краінай, а апазіцыя атрымлівае паразу за паразай.Павел Усаў: Я б не пагадзіўся са сцвярджэннем, што ў беларускай апазіцыі не з’яўляюцца новыя твары. Усё ж такі змянілася пэўнае пакаленне апазіцыйных лідараў і дзеячаў. Варта ўзгадаць таго ж самага Зянона Пазняка, які быў вымушаны з’ехаць за мяжу ў выніку сталага ціску. Тую старую эліту БНФ, частка якой яшчэ засталася ў беларускай апазіцыі, але таксама сышла на другія ролі, а частка з’ехала за мяжу. Варта таксама прыгадаць былую каманду Лукашэнкі – тых людзей, якія дапамаглі сённяшняму кіраўніку дзяржавы прыйсці да ўлады. Той жа Ганчар, той жа былы міністр унутраных справаў Захаранка, якія зніклі, бо пачалі супрацьстаяць тагачаснаму кіраўніку дзяржавы. Таксама ў пачатку 2000-х гадоў прыйшла новая частка беларускіх актывістаў, якія да сённяшняга моманту застаюцца пры ўладзе – Анатоль Лябедзька як прыклад. Ну і таксама сёння ўжо можам казаць пра трэцяе апазіцыйнае пакаленне. Гэта сённяшні кіраўнік БНФ.

Гэта рух «Гавары праўду», які фактычна складаецца з маладых людзей. Хаця канешне яны даволі моцна адрозніваюцца ад сваіх папярэднікаў, бо больш цынічныя, больш прагматычныя, для якіх ідэалогія ці нейкія каштоўнасці не маюць значэння.

Размова цалкам – у відэаверсіі вышэй.