Павел Усаў: Кансалідацыі грамадства магла б паспрыяць Святлана Алексіевіч


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGWmlGOVczVGkyVE0lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]На сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах Аляксандр Лукашэнка хоць і быў традыцыйна абвешчаны пераможцам, на «элегантнасць» і пераканаўчасць сваёй перамогі можа разлічваць выключна ў справаздачы Лідзіі Ярмошынай.На тле афіцыйных 83,5 % падтрымання незалежныя сацыёлагі кажуць толькі пра 50,8 % выбарцаў, якія аддалі галасы за Лукашэнку. Гэта найніжэйшыя паказнікі за ўвесь час прэзідэнцтва Лукашэнкі.Вылучэнка ад кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч, паводле снежаньскага апытання Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў, заняла другое месца з 22,3 %. Афіцыйна ў Цэнтрвыбаркаме ёй налічылі толькі 4,4 %. Зрэшты, калі б выбары адбыліся сёння, то абодва кандыдаты набралі б яшчэ менш галасоў, цвердзяць эксперты НІСЭПД: за Лукашэнку сёння прагаласаваў бы замест кожнага другога – кожны трэці, а за Караткевіч замест кожнага пятага – кожны дзясяты. Перамогі беларусы не далі б нікому.Госць «Гарачага каментара» – палітолаг Павел Усаў, які адзначыў, што ў беларускім грамадстве ніколі не было адзінства ў розных пытаннях. Перамагчы рэжым Лукашэнкі можа толькі кансалідаванае грамадства, калі беларусы будуць мець агульнае бачанне таго, як мусіць развівацца Беларусь, адзначыў аналітык.

«Калі гэтага бачання няма, нават калі сыдзе Лукашэнка, то будзе сурʼёзная пагроза таго, што Беларусь апынецца ў мёртвай шэрай зоне, у якой яна апынулася ў 90-ых гадах, калі не было аўтарытэтаў», – адзначыў Павел Усаў.

Першая беларуская лаўрэатка Нобэлеўскай прэміі Святлана Алексіевіч магла б стаць аўтарытэтам для беларускага грамадства і для нашых палітыкаў, мяркуе палітолаг. Гэты аўтарытэт мог бы паўплываць на фармаванне светапогляду, палітычных думак і свядомасці беларусаў. Калі б Святлана Алексіевіч дапамагла скансалідаваць грамадства, тады ў ім магла б узнікнуць новая апазіцыя, якая б прывяла да сурʼёзных зменаў у Беларусі, лічыць Павел Усаў.Больш – у відэаматэрыяле.МЯ, belsat.eu