Павел Усаў: «Беларуская кіроўная эліта дрыжыць»

Ёсць такі маніпулятыўны прыём – дазаванае інфармаванне: замест усёй інфармацыі табе даюць толькі пэўныя фрагменты яе. У выніку, ты вымушаны будаваць агульнае ўражанне і рабіць высновы, абапіраючыся выключна на гэтыя фрагменты. Лагічна, што найчасцей гэтае агульнае ўражанне атрымліваецца скажоным і не адпавядаюць цалкам рэчаіснасці. Да прыкладу, як з сённяшнім выступам Лукашэнкі ў Палацы Незалежнасці перад дэпутатамі Парламенту і Саветам Міністраў.

Незалежных журналістаў у Палац Незалежнасці не пусцілі. Жывой тэле- і радыётрансляцыі не вялося. Давайце паспрабуем аднавіць карціну з дапамогаю тых, хто на гэтую сустрэчу ўсё-ткі трапіў.

Алена Анісім, дэпутатка Парламенту 6-га склікання:

«Нічога нечаканага не адбылося, усё было традыцыйна, фармат не дазваляў ніякіх пытанняў. […] Дастаткова было Сямашку распавесці больш дакладна, пра што ж ідзе гаворка, а не ўзбударажваць народ тым, што ў нас магчыма будзе створаны агульны парламент, што адразу ўскалыхнула не толькі Беларусь, але дазволіла і нашым суседзям у прыватнасці на Украіне казаць пра тое, што насоўваецца час ікс, калі Беларусь увойдзе ў склад Расеі…»

Павел Усаў, доктар палітычных навук:

«Беларуская кіроўная эліта дрыжыць нават ад самой думкі нечым падзяліцца з беларускім народам, каб была нейкая адваротная рэакцыя…»

Лукашэнка абвінавачвае расейскі ўрад у правале дамоўленасцяў пра газ:

«Пра якую можна казаць далейшую інтэграцыю, калі мы сёння не маем дамовы аб пастаўках прыроднага газу? Хоць пра гэта дамовіліся даўно. І нашыя ўрады правалілі гэта, гэтыя дамоўленасці. Не з віны беларускага ўраду. То бок у нас заўтра новы год, а мы не маем дамовы аб аб’ёме і коштах паставак прыроднага газу».

Працяг размовы – у відэа.

Валеры Руселік belsat.eu

Больш матэрыялаў

Уладзімір Няпомняшчых: Міліцыя стала абараняць не народ, а ўладу

Ці гатовая Беларусь да змагання з каронавірусам? Адказваюць эксперты

Андрэй Юркоў: Абсурднасць гэтай сітуацыі нават паўплывала на суддзю

Як зразумець, што СМІ вам хлусяць?

Замовіў гарбату па-беларуску – выйшаў міжнародны скандал

Павел Сапелка: Заканадаўства не дазваляе вязням рэалізоўваць свае правы чалавека

Мікалай Казлоў: Давайце вернем сабе права выбару!

У войска будуць браць з лёгкім парокам сэрца, варыкозам і завялікай вагой цела