Павел Свярдлоў правёў «Што? Дзе? Калі?» на мове


«Людзі сядзяць, яны вымушаныя размаўляць адно з адным па-беларуску, каб знайсці дакладны адказ. Гэта сітуацыя інтэнсіўнага гаварэння па-беларуску. Яна карысная на такіх курсах».

Каманда-пераможца паказала добры вынік, правільна адказаўшы на 9 з 14-ці пытанняў. Арганізатары курсаў падкрэсліваюць, што ў такім «Што? Дзе? Калі?» працэс дакладна больш істотны за вынік – бо шмат для каго гульня стала нагодай узгадаць мову.ДАР’Я, УДЗЕЛЬНІЦА ГУЛЬНІ:

«Тое, што гульня была па-беларуску, выклікала некаторыя складанасці, таму што я размаўляю па-расейску. Але гэта не перашкаджала».

Раней падобныя гульні прайшлі ў Менску і Маладзечне.Іншыя тэмы: Гран-пры фестывалю нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску прысудзілі спектаклю «Пінская шляхта», што ідзе ў Палескім драматычным тэатры ў Пінску. Кабарэ-бэнд «Серебряная свадьба» выпусціла кліп на песню «Ag». З беларускіх пісьменнікаў у байнэце найчасцей шукаюць інфармацыю пра Святлану Алексіевіч, Вольгу Грамыку і Наталлю Батракову.Марына Вашкевіч[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]