Павел Севярынец рыхтуецца стаць кандыдатам у прэзідэнты Беларусі


Павел Севярынец, Беларуская хрысціянская дэмакратыя, жадае быць прэзідэнтам у Беларусі і згаджаецца на тое, каб удзельнічаць у выбарах і ўсё больш заяўляе пра амбіцыі новага і першага лідара ў нашай краіне. Павел Севярынец з намі на сувязі:

«Давайце адразу расставім акцэнты. Прэзідэнцкіх выбараў, як і іншых выбараў у Беларусі няма. Замест іх ёсць спектакль з прызначэннем мясцовых дэпутатаў, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і адпаведна прэзідэнта Лукашэнкі. Але падчас гэтай кампаніі існуе вакно магчымасцяў, калі юрыдычна той, хто будзе ў кампаніі ўдзельнічаць, можа стаць лідарам, які прынясе Беларусі перамены. Бо ёсць шмат чыннікаў. Ёсць здароўе правіцеля, ёсць знешнія абставіны, ёсць унутраны ціск, ёсць палацавыя перавароты. І падчас выбараў мы маем 4-5 месяцаў, каб з дапамогай народа гэтую ўладу змяніць…»

Працяг размовы – у сюжэце.