Паўночная Карэя святкуе выпрабаванне вадароднай бомбы

[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=VC_8tSFCuvY&feature=youtu.be”][vc_column_text]Падарунак на дзень народзінаў правадыра пераўтварыўся ў сур’ёзны выклік міжнароднай бяспецы. Войскі ЗША ў Паўднёвай Карэі прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць. Такія захады былі прынятыя пасля абвяшчэння Паўночнай Карэяй аб паспяховым выпрабаванні вадароднай бомбы. Гэта вышэйшая ступень рэакцыі войскаў ЗША на патэнцыяльную знешнюю пагрозу.Поўная баявая гатовасць – адна з магчымых захадаў саюзнікаў у адказ на вадародную пагрозу. Учора амерыканскі стратэгічны бамбавік Б-52 з ядраваю зброяй на борце здзейсніў аблёт паўночнакарэйскай мяжы, пасля чаго Паўднёвая Карэя і ЗША пачалі перамовы аб сталым разгортванні стратэгічнай авіяцыі на Карэйскім паўвостраве.ТЭРЭНС О’ШОНЭСІ, ГАЛОЎНАКАМАНДУЮЧЫ ПАВЕТРАНЫМІ СІЛАМІ ЗША Ў КАРЭІ:«Злучаныя Штаты застаюцца нязменныя ў сваёй схільнасці абараняць Рэспубліку Карэя і падтрымліваць стабільнасць на Карэйскім паўвостраве. Гэта ўлучае ў сябе пашыранае стрымліванне з дапамогаю нашых канвенцыянальных узброеных сілаў, а таксама нашага ядравага парасона».Кітай, найбліжэйшы гандлёвы і дыпламатычны прыхільнік Пхеньяну, таксама выказаў вострую незадаволенасць у сувязі з выпрабаваннямі. Улады накіравалі больш за 500 адмыслоўцаў дзеля кантролю радыяцыйнага фону на мяжы з Паўночнаю Карэяй. У Пекіне асцерагаюцца, што ядравая праграма суседа дэстабілізуе сітуацыю на межах краіны і дасць Злучаным Штатам падставу для нарошчвання ўзброенага кантынгенту ў рэгіёне.ХУН ЛЭЙ, ПРЭС-САКРАТАР МЗС КІТАЮ:«Захаванне міру і стабільнасці ў Паўночна-ўсходняй Азіі ляжыць у рэчышчы агульнага інтарэсу ўсіх бакоў. Мы спадзяемся, што ўсе зацікаўленыя здолеюць заставацца стрыманымі, дзеяць асцярожна і пазбягаць паслядоўнай эскалацыі напружанасці».З моцнымі выказваннямі выступілі і ў японскім парламенце. Краіна неаднаразова атрымлівала пагрозы ўдару з боку Паўночнай Карэі.СІНДЗО АБЭ, ПРЭМʼЕР-МІНІСТР ЯПОНІІ:«Гэта супярэчыць дамоўленасцям, такім, як рашэнні Рады Бяспекі ААН, двухбаковыя пагадненні Японіі ды Пхеньяну, і дакументам, прынятым на шасцібаковых перамовах. Гэта тэст для ўсёй міжнароднай супольнасці».6 студзеня падчас экстранай сустрэчы Рады Бяспекі ААН усе краіны-ўдзельніцы аднагалосна асудзілі інцыдэнт. У супольнай заяве гаворыцца аб рыхтаванні новых санкцыяў у дачыненні КНДР.Але ўсе гэтыя захады не турбуюць жыхароў Паўночнай Карэі. Каб адсвяткаваць чацвёртыя ядравыя і першыя вадародныя выпрабаванні, у Пхенʼяне зладзілі парад, з танцамі ды феерверкамі.belsat.eu

Больш матэрыялаў

Два месяцы пратэстаў у Венесуэле. Прэзідэнт не збіраецца сыходзіць

Прэзідэнт Малдовы паляцеў у Маскву, каб загасіць дыпламатычны канфлікт

«Я ніколі не бачыў такога жудаснага выбуху». Тэракт у Кабуле

Дыктатар, наркадылер, шпіён ЦРУ. Памёр Мануэль Нар’ега

«Доналд Трамп ідзе не ў нагу з усім светам»

«Калі нехта кажа, што немцы кепскія, не трэба перакладаць літаральна». Трампа не разумеюць у Еўропе

Як Манчэстэр перажывае трагедыю з выбухам

У Вялікай Брытаніі ўвялі «крытычны» узровень тэрарыстычнай небяспекі