Паўночная Карэя «правярае ці даляціць» іхная ракета да Японіі


Урад Японіі ды Міністэрства абароны Паўднёвай Карэі пацвердзілі запуск чарговай ракеты з боку Паўночнай Карэі. У пачатку сакавіка Пхеньян запусціў чатыры ракеты, якія ўпалі непадалёк узбярэжжа Японіі. Гэтым разам у Японіі не зафіксавалі ракетаў у сваім кірунку. Мяркуецца, што запуск прайшоў няўдала.