«Paulinn». Годная беларуская поп-музыка ў #BML


Спявачка Паліна Цімохіна, якую назвалі адкрыццём у беларускай музыкі некалькі гадоў таму, працягвае эксперыменты.

Разам са сваім праектам «Paulinn» яна зайграла жывы сэт у студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» і распавяла вядоўцы Міры Шульц пра сваё ўяўленне якаснай поп-музыкі ды паразважае, чаму беларускамоўныя песні лічацца нефарматам на радыё.

Песні, якія гучаць у праграме:

  • «Анамалія» (музыка гурта «Paulinn», словы Паліны Цімохінай)
  • «Пачакай» (музыка гурта «Paulinn», словы Паліны Цімохінай)
  • «Ціха» (музыка гурта «Paulinn», словы Паліны Цімохінай)
  • «Мне адкажы» (музыка гурта «Paulinn», словы Паліны Цімохінай)
  • «Hit the road Jack!» (музыка і словы Пэрсі Мэйфілда, пераклад Алеся Камоцкага)
  • «Ліхтары» (музыка гурта «Paulinn», словы Паліны Цімохінай)

Глядзіце Belsat Music Live кожную суботу а 21:15 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы. Падпісвайцеся на наш YouTube-канал «Белсат Музыка».