Патаемны лабірынт

Кантраст рэалізму і метафарычнасці. Сакрэтныя куткі чалавечай падсвядомасці даследуем разам з мастакамі Ганнай Сілівончык і Васілём Пешкуном.Выстава «Патаемны пакой», што днямі праходзіць у Цэнтры сучасных мастацтваў у Менску, гэта цэлы лабірынт мараў, пачуццяў і памкненняў. Рэалістычныя пейзажы ды нацюрморты Васіля Пешкуна спалучаюцца з красамоўнымі казачнымі вобразамі карцінаў Ганны Сілівончык.Кажа мастак Васіль Пяшкун:

«Калі ў дзяцінстве дзеці гуляюць у хованкі, яны хаваюцца ў доме, і у кожнага ёсць патаемны пакой, і кожны, хто прыходзіць на выставу, шукае для сябе гэты патаемны пакой».

Нягледзячы на назву, выстава ўяўляе сабою цэлы дом і размешчаная ажно ў 11-ці залах: ёсць тут і спальня, і бібліятэка, і нават паддашак з аранжарэяй. У кожным пакоі – не толькі жывапіс, але і некалькі інсталяцыяў.Распавядае Дзяніс Барсукоў, намескні дырэктара Цэнтру сучасных мастацтваў:

«Галоўнае для сучаснага мастацтва – гэта праектнае мысленне, мысленне прасторавае, не толькі адна карціна ў рамцы, але і цэлы сусвет, што стварылі мастакі».

Размах праекту дазваляе гледачу акунуцца ў падарожжа-гульню, у выніку якой усе вобразы складаюцца ў цэльную карціну. Наведаць экспазіцыю можна да 23-га студзеня.ІНШЫЯ ТЭМЫ: Алесь Разанаў – у Вільні, па-літоўску. Мастацтва улічнай фатаграфіі Данілы Парнюка. Ці ДыКапрыё атрымае сёлета „Оскара”?Наста Храловіч, Вольга Гардзейчык, «Белсат»

Тэгі: kultura

Больш матэрыялаў

Першы фестываль традыцыйнай музыкі «Rajok» на Карла Маркса ў Менску

Упершыню ў Менску – трыенале маладых мастакоў

15 невядомых песень Мулявіна аднавілі дзякуючы аднаму аўдыязапісу

«Народны альбом: Ненаўмысны шэдэўр» на фестывалі «Лістапад»

Прэмʼера фільму пра НКУС і Курапаты адбудзецца 16 верасня ў сталічным кінатэатры «Масква»

«Я звязаны з Вялікім княствам Літоўскім». Гісторык моды Аляксандра Васільеў – на выставе ў Менску

Захар Кудзін прапануе Менску альтэрнатыўныя помнікі

«Яго цікава маляваць». У Віцебску з’явіўся партрэт Быкава