Паставы – горад на стаячай вадзе. «Белсат едзе»


«Белсат» у Паставах, лічы, на самай мяжы з Літвой. Горад вядомы ад пачатку 15 стагоддзя, упершыню згадваецца ў грамаце вялікага князя Вітаўта. Паставы – назва для беларускага вуха звыклая, аднак паходжанне ў яе балцкае, з літоўскага «стаячая вада».

«Я прыехала з Саратава, вялікі горад. А тут мне камфортна і ўтульна. Мне там не лепш жылося, чым тут».

«Я з Украіны сам, адслужыў і застаўся. У параўнанні з тым, калі я прыехаў у 77-м і цяпер – гэта зямля і неба».

«Мы любім ездзіць у парк, каля фантана любім гуляць, у кіно любім хадзіць, глядзець. Кінатэатр «Родина».

«Добра жывецца, толькі жылля не хапае, прыходзіцца з бабулямі ці з бацькамі жыць. Раней, як бабулі распавядалі, тут нейкія горкі былі, атракцыёны, вадзілі сваіх дзяцей. А цяпер толькі ля фантана бегаць, а так няма дзе», – распавядаюць жыхары Паставаў.

Унікальная для Беларусі рэч – помнік тым, хто змагаўся з бальшавіцкай навалай. У Паставах нейкім цудам захавалася стэла ў памяць аб польскіх жаўнерах і афіцэрах, якія загінулі ў баях супраць чырвоных у 1920 годзе. Камуністы забудавалі месца вайсковага пахавання, а са стэлы сарвалі ўсе знакі, што нагадваюць пра яе сэнс. Аднак хутка помнік мусяць аднавіць.

«Ёсць такі момант, што райвыканкам забараняе людзям плаціць больш грошай. Переферыя ёсць переферыя. Атрымлівайце столькі, колькі паложана. У Менску, напрыклад, за такую ж працу, як я працую, я б атрымліваў каля дзвюх тысяч, можа быць. А тут я атрымліваю толькі 700 рублёў. А ў астатніх арганізацыях заробак, канешне, 300, 200… » – распавядае жыхар Паставаў.

Працяг – у сюжэце.

Зміцер Міцкевіч, belsat.eu