«Пасля гісторыі з Бабчанкам тэма Сянцова сышла на другі план»


Сёння па ўсім свеце стартавала акцыя на знак падтрымання ўкраінскага рэжысёра і актывіста Алега Сянцова, палітычнага вязня Крамля, які вось ужо 19-ы дзень трымае бестэрміновую галадоўку з патрабаваннем вызваліць усіх украінскіх палітвязняў з расейскіх турмаў. Напярэдадні на знак салідарнасці бестэрміновую галадоўку абвесціў і яшчэ адзін вязень Крамля – таксама жыхар акупаванага Крыму Аляксандр Кольчанка, які патрабуе вызваліць Сянцова.

У «Гарачым каментары» – журналістка Алена Бабакова.

«Украіна сама з сабой згуляла злы жарт. Таму што ўкраінскія ўлады паставілі на вялікай піяр-акцыі, звязанай з «уваскрашэннем» расейскага журналіста Аркадзя Бабчанкі, і атрымліваецца, што гэты «Babchenko gate» завалодаў сусветнымі СМІ, як і СМІ самой Украіны і Расеі. А тэматыка Сянцова натуральна сышла на другі план», – адзначыла Алена Бабакова.

Фотаздымак на застаўцы да відэа Mikhail Pochuyev/TASS/ Forum