Мова Нанова Паслухайце, як гралі на дудзе нашыя продкі ў XVI ст.! «Мова нанова» ў гасцях у Тодара Кашкурэвіча


З якіх частак складаецца дуда? Што такое мех, гук і сапель? Скуру якой ахвярнай жывёлы ў паганскія часы выкарыстоўвалі для вырабу меха? Якое дрэва звычайна выбіралі, каб інструмент гучаў найбольш меладычна? Пра канструкцыю дуды і прынцыпы грання на ёй расказвае вядоўцам перадачы Глебу Лабадзенку і Алесі Літвіноўскай музыка-дудар і рэканструктар дуды Тодар Кашкурэвіч.

Дуда́ – беларускі народны духавы язычковы музычны інструмент; дудар

Часткі дуды:

Скураны мех – рус. кожаный мешок

Трубачка-соска / дудачка / сапль / сапель / посмак – для напаўнення меха паветрам (рус. воздухом)

Ігравыя трубкі:

Жалейка / перабор з 7 адтулінамі (рус. отверстиями) для выканання мелодыі; 1-2 бурдонныя трубкі / гукі

Пішчык – канструкцыйная дэталь у дудзе, жалейцы з адзінарным язычком з трысцінкі ці гусінага альбо індычага перʼя.

Пры гранні дудар надзімае (рус. надувает) мех, націскае яго локцем левай рукі, паветра паступае ў трубкі і прымушае вібрыраваць язычкі. Інструмент мае моцнае і рэзкае гучанне. Дуда – традыцыйны беларускі інструмент, вядомы на тэрыторыі краіны з XVI ст.

Глядзі таксама
Каментары