Пашыньян упэўнены ў сваёй перамозе


Арменія напярэдадні выбараў новага прэм’ер-міністра. Зрэшты, выбарамі заўтрашняе абмеркаванне ў парламенце можна толькі адносна. Адзіным кандыдатам на пост прэм’ер-міністра Арменіі застаецца лідар цяперашніх пратэстаў у краіне Нікол Пашыньян. Для таго, каб апазіцыянер і журналіст Нікол Пашыньян заступіў на кіроўную пасаду, яму патрэбныя прынамсі 53 галасы парламентарыяў.

Журналіст «Белсату» Аркадзь Несцярэнка, які цяпер знаходзіцца ў Ерэване, адзначыў, што сам Пашыньян упэўнены ў сваёй перамозе. Але ў людзей таксама ёсць скепсіс, адзначае ён.

«Апазіцыйны дэпутат Арарат Мірзаян выступаў на мітынгу і заявіў, што ўпэўнены ў тым, што Пашыньяна абяруць прэм’ер-міністрам. Разам з гэтым ён заклікаў удзельнікаў не сыходзіць з вуліц, падтрымліваць перамены і рэвалюцыю надалей».

Больш глядзіце ў «Гарачым каментары»