Партнёрскія роды падчас эпідэміі. «За» і «супраць»


Петыцыю, якая заклікала дазволіць партнёрскія роды ў Беларусі нават ва ўмовах эпідэміі, падпісалі некалькі соцень чалавек. Чаму беларускія парадзіхі больш баяцца застацца адны ў радзільні, чым захварэць на COVID-19, ведае кіраўніца праекту «Радзіны» Вераніка Заўялава.

У «Размове» Святланы Калінкінай госця студыі Вераніка Заўялава тлумачыць, што пасля наплыву хворых з каронавіруснай інфекцыяй радзільні прыбралі магчымасць праводзіць партнёрскія роды. Шмат хто лічыць гэтае рашэнне няслушным, бо кожны партнёр, які хоча прысутнічаць на родах, абавязкова атрымлівае даведку аб стане здароўя. Жанчыны прыязджаюць нараджаць з дому. Шмат хто апасаецца, што пасля сканчэння эпідэміі радзільні застануцца закрытыя. Пра паляпшэння ўмоваў у іх можна будзе забыцца.

Глядзіце працяг тэмы ў «Размове» Святланы Калінкінай і кіраўніцы праекту «Радзіны» Веранікі Заўялавай.

Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце машынай ці проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.