Кожны з нас «Паразразалі жываты, паадразалі геніталіі». Страшная праўда пра вайну ў Афганістане


Афган – гэта апошняя вайна, у якой масава ўдзельнічалі і гінулі беларусы. За што ваявалі нашыя землякі ды ці іх гэта была вайна?

У студыі ток-шоу «Кожны з нас» – мацеры, жонкі і дзеці загінулых вайскоўцаў, а таксама салдаты і афіцэры тагачаснага савецкага войска, якіх адправілі ваяваць. Яны расказваюць непрычасаную праўду пра вайну.

«Пасля першай аперацыі маджахеды захапілі нашых параненых. Паздзекаваліся. Паразразалі жываты, паадразалі геніталіі і гэтак далей. І калі целы таварышаў у такім стане прывезлі на аэрадром, то стаўленне да маджахедаў здорава змянілася. Гэта былі непрыемныя пачуцці», – прыгадвае першыя месяцы на вайне генерал-маёр у адстаўцы Валерый Гайдукевіч.

Ён удзельнічаў у вайне з першых дзён і на той момант быў старэйшым лейтэнантам, камандзірам парашутна-дэсантнай роты.

«Калі мы прыехалі ў Баранавічы забіраць цела мужа, нам адказалі: «Вунь нейкая скрыня стаіць, калі патрэбная, забірай». Цынкавая труна стаяла ў полі. Зверху – драўляныя дошкі», – прыгадвае Тамара Доўнар, муж якой, Пётр Доўнар, загінуў у Афганістане.

Вайна ў Афганістане пачалася 40 гадоў таму, а скончылася 30 гадоў таму. Паводле афіцыйных лічбаў, праз яе прайшлі каля 29 тысяч беларусаў, загінуў – 771 чалавек, тысячы атрымалі калецтвы.

Праграма «Кожны з нас» выходзіць кожную пятніцу а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» і на нашай старонцы.

Глядзі таксама
Каментары