Парадокс: выжыць у крызіс бізнесу дапамагаюць дабрачынныя праекты


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGUWlnUGdjXzhjZHclMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Крызіс добрым справам не перашкода. Наадварот, эфектыўнасць карпарацыйнай сацыяльнай адказнасці ў перыяд эканамічных складанасцяў забяспечвае сацыяльна актыўнаму бізнесу яшчэ большае падтрыманне ў грамадстве. Усведамляючы гэта кампаніі, якія займаюцца КСА не маюць намеру адмаўляцца ад сваёй дзейнасці і сёлета.НАТАЛЛЯ КУЦАН, ФОНД «ІДЭЯ»: «Кампаніі, якія маюць стратэгіі, працягваюць гэтыя стратэгіі рэалізоўваць. Магчыма, што яны становяцца неяк больш мэтанакіраваныя, магчыма, больш кропкавыя альбо наадварот, кампанія можа канцэнтравацца на пэўнай нейкай дзейнасці, адкладаючы іншыя справы скажам так, да лепшых часоў».Вядома, што КСА для бізнесу – гэта інвестыцыі ў асабісты прыбытак. Таму, калі эканамічныя складанасці і змушаюць прадпрымальнікаў аптымізаваць выдаткі, то ў першую чаргу скарачаюцца найменш значныя праграмы. Але КСА-праекты не зачыняюццца. Бізнес лічыць, што ў сярэдняй альбо доўгатэрміновай перспектыве яны прынясуць дывідэнды.ДАРʼЯ ЛЫСКАВЕЦ, «ПІВАВАРНІ «HEINEKEN»»: «Мы працягваем праект па зніжэнне ўзроўню спажывання вады, зніжэнне спажывання электрычнасці, а таксама ўвядзенне ва ўжытак сістэмаў, якія зніжаюць электраспажыванне як на самым бровары, гэтак і ў офісах кампаніі. Шмат увагі мы надаем праграме бяспекі працы і паляпшэння варункаў працы нашых супрацоўнікаў».Накірункі карпарацыйнай сацыяльнай адказнасці ў нашай краіне – гэта не толькі развіццё сваіх супрацоўнікаў. Бізнес інвестуе ў падтрыманне сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва, абарону навакольнага асяроддзя ды ў культурніцкія праекты. І крызіс зусім не перашкода для шматлікіх добрых справаў.АНЖЭЛІКА МЕЛЬНІКА, КАМПАНІЯ «COCA-COLA»: «Калі летась мы стварылі за пэўную суму грошай пяць пляцовак, то сёлета атрымалася шэсць. Бо ўсе цудоўна разумеюць, якая сітуацыя ў эканоміцы і ў сувязі з гэтым закладваецца не такая высокая маржа, як была раней. Таму атрымліваецца, што і мы выйграем, а разам з гэтым і грамадства».Кампаніі, якія рэалізоўваюць КСА- праекты не патрабуюць ад дзяржавы за гэта нейкай кампенсацыі. Галоўны вынік добрых справаў – станоўчая рэпутацыя і давер насельніцтва. Адзінае, чаго чакае бізнес ад дзяржавы ў гэтым пытанні – прыняцце закона пра дабрачыннасць, які дазволіў бы юрыдычна ўрэгуляваць дзейнасць у межах карпарацыйных сацыяльных праграмаў.Іншая тэма выдання: Прадпрымальнікі стварылі бізнес-інкубатар