Паншчына: ад ВКЛ да Лукашэнкі


Ці правільна думаць, што прыгонніцтва – змрочная з’ява цёмнай мінуўшчыны, якую беларусы забылі як страшны сон? Ці не сутыкнуліся нашыя дзядулі, бабулі і бацькі з прыгонам у СССР? А мы, у сучаснай Беларусі?

Прыгонніцтва – гэта спосаб арганізацыі грамадства, для якога характэрна прымацаванне селяніна да канкрэтнага землеўладання. Пры гэтым землеўладальніку надаецца права судовай і паліцыйна-адміністрацыйнай улады над селянінам. Прыгон, або паншчына, – добра вядомая з’ява: абавязковая праца на карысць пана, напрыклад, на панскім полі.

Прыгон – не выключна беларуская з’ява. У розны час ён існаваў у іншых краінах Еўропы. Рака Эльба падзяліла гэтую частку свету на дзве паловы. У заходняй палове прыгон раней з’явіўся і раней знік. Ва ўсходнюю ён пазней прыйшоў і пазней знік. Але ёсць меркаванне, што ў Беларусі дасюль захаваліся элементы прыгонніцтва.

Што такое прыгон? У чым ягоная сутнасць? Ці можна параўнаць прыгон у ВКЛ і ў Расейскай імперыі? Ці праўда, што прыгонніцтва ажыло ў ХХ ст.? Ці можам казаць пра прыгонны лад або прынамсі пра ягоныя элементы ў савецкіх калгасах? А ў незалежнай Беларусі? Пра гэта пагавораць дактары гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч і Сяргей Токць.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:50. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Калаж з фота: kinopoisk.ru